По страницам «Маладзечанскай газеты» 14.01.2016
Навагоднія святы ў гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі праходзілі ў кампаніі добрых сяброў установы з вясёлымі песнямі і дружнымі карагодамі вакол ёлкі.
Ужо больш за дзесяць гадоў шэфамі цэнтра з’яўляюцца Вярхоўны суд Беларусі і Беларусбанк. Іх прадстаўнікі разам з раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў павіншавалі дзетак і іх бацькоў са святамі, уручылі ім салодкія падарункі і прыемныя «абноўкі» для цэнтра.
Сёння ва ўстанове працуюць групы па рэабілітацыі і развіцці навыкаў сацыяльнай адаптацыі для дзяцей-інвалідаў дашкольнага і школьнага ўзросту. Ёсць групы і для хлопчыкаў і дзяўчынак да трох гадоў.
— Дзеці з асаблівасцямі развіцця маюць патрэбу ва ўважлівым стаўленні да сябе. Мы заўсёды памятаем пра гэта, таму бачым у нашых выхаванцах людзей са сваімі надзеямі, марамі і правамі. І яны адказваюць нам узаемнасцю, — заўважыла дырэктар цэнтра Анжаліка Шапяленка.